ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адзін з самых моцных фільмаў пра вайну выйшаў у паўторны пракат
Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

Памяці загінуўшых будзем вартыя!

Памяці загінуўшых будзем вартыя!
Іншыя навіны

6 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая акцыя-свята “Памяці загінуўшых будзем вартыя!”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА “Белая Русь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вязняў канцлагераў павіншавалі з вялікім святам канцэртнай праграмай, уручылі кветкі і памятныя падарункі.

Напярэдадні майскага свята адбыўся ўрачысты прыём у шэрагі РГА “Белая Русь”. Сярод новых членаў – супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі творчых конкурсаў “Залатое пяро «Белай Русі»”, “Віншавальная паштоўка Ветэрану”, “У гасцях у Ветэрана”.

3_schodka.jpg

Ужо 76 гадоў мы святкуем Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён адзначаны доблесцю, гераізмам і мужнасцю. Веліч подзвігу франтавікоў ніколі не згасне, дык будзем жа вартымі памяці загінуўшых!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Як трусік Пітэр і Джамайма Крак стварылі першы кніжны мерч

11 Чэр 2021

Пра любое новае захапленне часта хочацца крычаць на ўвесь свет. Зачапіла кніга? Куплю закладкі з цытатамі! Спадабалася музычная група? Хутчэй, трэба купіць футболку з яе лагатыпам! Уразіў новы фільм? Ну, вы зразумелі ход думкі. Чым бы мы ні захапляліся, напэўна ў свеце ўжо ёсць падыходзячы мерч – вопратка, аксесуары і іншыя рэчы з сімволікай. Лічыцца, што эпоха мерчу пачалася з дыснееўскай Беласнежкі і выпуску лялек з галоўнай гераіняй, гномамі і добрымі звярамі-сябрамі. Але мала хто ведае, што першы сапраўдны мерчандайз быў... кніжным. Хвіліначку ўвагі, спадары і спадарыні: сёння мы паглядзім, як трусік Пітэр і Беатрыс Потэр сталі піянерамі ў гэтай няпростай справе і што з гэтага выйшла.

Аўтарскі погляд

Віртуальная чытальная зала НББ для публічных бібліятэк Мінскай вобласці: інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў у сучасных умовах

10 Чэр 2021

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням метадычнага забеспячэння работы публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўнае папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Чэр 2021

Фонды бібліятэкі ўвесь час папаўняюцца, але найбольшую цікавасць і каштоўнасць уяўляюць кнігі і экспанаты, якія трапляюць у галоўнае кнігасховішча краіны з уласных палічак саміх аўтараў ці іх нашчадкаў. Сёння мы рады прадставіць вам такое выданне.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Апублікаваныя відэаматэрыялы сімпозіума “Узаемадзеянне бібліятэк, выдавецтваў і кнігараспаўсюджвальнікаў у Расіі і свеце – вопыт і перспектывы”

9 Чэр 2021

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных бібліятэк розных краін і спецыялісты выдавецкіх і кнігараспаспаўсюджвальных арганізацый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111