27 кастрычніка ў бібліятэцы ладзіцца адкрыццё мастацкай выстаўкі і прэзентацыя зборнікаў санетаў Фёдара Ястраба “Абяцанне сноў” і “Вясёлкавы след”.
Фёдар Ястраб (Франц Адамавiч Ястраб, 1953–2014) – мастак, галерыст, дзеяч культуры, мастацтвазнаўца, педагог, аўтар і куратар больш за 70 маштабных мастацкіх праектаў.
Наведвальнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з мастацкімі творамі Ф. Ястраба. Гэта цэлы свет, насычаны вобразнай і сэнсавай атмасферай, шырокай палітрай колераў і адценняў. Карціны мастака адзначаны яркай індывідуальнай стылістыкай, нацыянальнай адметнасцю, увагай да дэталяў.
Ф. Ястраб пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну не толькі як мастак, але i як таленавіты паэт. Ім напісана амаль тысяча санетаў. Падчас мерапрыемства будуць прэзентаваны два зборнікі яго санетаў “Абяцанне сноў” і “Вясёлкавы след”. Дасканаласць і выразнасць думкі і вобразу, філасофская напоўненасць рыфмы адкрываюць для чытача рамантычнага, але ў той жа час і вельмі сур’ёзнага паэта.
У рамках мерапрыемства гасцям будзе прадстаўлена дакументальная выcтаўка, прысвечаная творчай асобе Фёдара Ястраба.
Мерапрыемства пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by