ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана граматай
Паважаныя чытачы!

Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню

Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню
Іншыя навіны

Напярэдадні Новага года пабачыла свет цэлая серыя календароў, якія шматбакова рэпрэзентуюць багацце і разнастайнасць кніжнай спадчыны Беларусі.


Асноўная ідэя выдання: “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”.

Выпуск календароў стаў вынікам працяглай сумеснай працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Белінвестбанка. Серыя ўключае вялікі насценны каляндар, сярэдні па памеры квартальны каляндар, крыху меншыя настольныя календары-домікі, а таксама два тыпы кішэнных каляндарыкаў.

Для зручнасці матэрыял у календарах прадстаўлены ў структуры чатырох тэматычных блокаў (па кварталах года). У першым з іх знайшла сваё адлюстраванне спадчына ўсходнеславянскіх першадрукароў Францыска Скарыны, Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, дзейнасць якіх цесна звязана з Беларуссю. Другі блок прадстаўляе старыя беларускія навуковыя і асветніцкія выданні – адзін з першых беларускіх буквароў, падручнік па батаніцы і першае фундаментальнае даследаванне па гісторыі нашага краю. Трэці квартальны блок змяшчае выявы асноўных заканадаўчых дакументаў, якія забяспечвалі прававое рэгуляванне дзейнасці нашых продкаў, – Статута і Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, а таксама Канстытуцый Вальнага сойму Рэчы Паспалітай.

Нарэшце апошні, чацвёрты блок выданняў прэзентуе нашу краіну як талерантную, шматканфесійную дзяржаву, дзе суіснавалі ў міры прадстаўнікі многіх народаў і рэлігій..

Над мастацкім афармленнем апошніх трох выданняў – праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага – працавалі знакамітыя мастакі-гравёры даўняй Беларусі (Васіль Вашчанка, Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы), імёны якіх надоўга застануцца ў гісторыі айчыннага мастацтва.

У даўняй беларускай кнізе знайшлі сваё адлюстраванне ідэі і погляды нашых продкаў, іх надзеі і спадзяванні. Як сведчыць прадстаўлены ў календары матэрыял, для нашых суайчыннікаў яшчэ многа стагоддзяў таму былі актуальнымі пытанні павышэння ўзроўню асветы ў краіне, правядзення грунтоўных навуковых даследаванняў і папулярызацыі краіны на міжнароднай арэне. З іншага боку, старадаўняя кніга з’яўляецца дадатковым пацверджаннем таго факту, што Беларусь у XVI–XVIII стст. мела адну з найлепшых прававых сістэм у свеце і адрознівалася незвычайнай для таго часу верацярпімасцю.

Ёсць спадзяванні, што гэта падзея стане пачаткам для шматгадовага плённага супрацоўніцтва ўстаноў культуры і банкаўскіх структур нашай краіны па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны.

Навіны

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з Адамам Бабарэкам

18 Кас 2019

17 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”.

Навіны бібліятэк

111