ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў адкрыцці “ТІБО-2015”
Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права

Палёт фантазіі

Палёт фантазіі
Іншыя навіны

22 красавіка ў дзіцячым пакоі бібліятэкі прайшоў майстар-клас па ніткаграфіі “Палёт фантазіі”.


Падчас правядзення мерапрыемства, выкарыстоўваючы нетрадыцыйны спосаб малявання з дапамогай нітак і фарбаў, юныя майстры стварылі незвычайныя карціны. Працуючы над сваімі арыгінальнымі малюнкамі, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі адчуць сябе сапраўднымі мастакамі, прылучыцца да выдатнага свету жывапісу і малюнка.

У ходзе заняткаў дзеці паўдзельнічалі ў гульні “Паравозік – маленькі мастак”, паслухалі вершы пра фарбы-колеры, зрабілі гімнастыку для пальчыкаў. Дружалюбныя зносіны і творчая атмасфера спрыялі стварэнню добразычлівага настрою ў прысутных.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам