ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача кніг, вывезеных з тэрыторыі Беларусі ў гады вайны
XVII Міжнародная канферэнцыя “Крым-2010”

Палітра свабодных гукаў

Палітра свабодных гукаў
Іншыя навіны

16 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася творчая гасцёўня “Палітра свабодных гукаў”.


У ёй узяла ўдзел руская вакалістка з Санкт-Пецярбурга Галіна Парфёнава, у выкананні якой прагучалі вакальныя абертонныя імправізацыі і сярэдневяковыя песнапенні. Падчас мерапрыемства была прадстаўлена інфармацыя пра тэхніку абертонных спеваў.

У праграме творчай гасцёўні прагучалі кампазіцыі з апошняга зборніка медытацыйных кампазіцый “Sfumato” Галіны Парфёнавай і грэка-амерыканскага флейтыста Дземетрыуса Спанеаса. Быў паказаны відэафрагмент іх сумеснага выступлення ў Санкт-Пецярбургу.

Спявачка Галіна Парфёнава прадстаўляе праграмы канцэртаў і майстар-класаў у Расіі і Еўропе. Яна з’яўляецца заслужаным выкладчыкам Балтыйскай педагагічнай акадэміі, дыпламантам першай ступені Міжнароднага конкурсу “Сучасная сусветная культура і мастацтва – 2010” за унікальныя аўтарскія распрацоўкі пры рабоце з гукам і голасам, а таксама за вялікі ўклад у справу гарманічнага развіцця чалавека. У яе творчасці спалучаюцца еўрапейскія сярэдневяковыя спевы, візантыйская і старажытнаруская царкоўныя традыцыі ў спалучэнні з тэхнікай абертонных спеваў.

Падчас гучання мелодый некаторыя госці мерапрыемства адлюстравалі на паперы сваё ўспрыняцце дадзенай музыкі.

Абертоны – гэта дадатковыя высокачастотныя прыгукі, якія ўзнікаюць у спектры кожнай ноты ў момант гучання. Менавіта яны надаюць тэмбральнай афарбоўцы голасу непаўторнасць.

З даўніх часоў абертонныя спевы выкарыстоўваліся ў малітвенных практыках. Веданне абертонаў можна выявіць не толькі на Усходзе, дзе абертонная тэхніка спеваў захавалася найбольш поўна, але і на Захадзе ў грыгарыянскіх манодыях, у візантыйскіх песнапеннях, у рускім “знаменным” распеве, у народных традыцыях.

У 70–80 гады мінулага стагоддзя ўзнік новаеўрапейскі стыль абертонных спеваў. Сталі з’яўляцца і гарманічныя хоры, якія выконваюць творы з абертонамі, і кампазітары, што эксперыментуюць з абертоннымі гучаннямі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам