ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
16 чэрвеня – дзень заснавання ГТ “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”
V Беларускі міжнародны медыяфорум

Палітра свабодных гукаў

Палітра свабодных гукаў
Іншыя навіны

16 чэрвеня ў 18.30 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца творчая гасцёўня “Палітра свабодных гукаў”.


У рамках праграмы запланаваны:

  • прэзентацыя дыска медытацыйных кампазіцый “Sfumato” вакалісткі Галіны Парфёнавай і флейтыста Дземетрыуса Спанеаса;
  • вакальныя абертонныя імправізацыі ў выкананні Галіны Парфёнавай;
  • маляўнічыя імправізацыі на тэмы "Sfumato".

Спявачка Галіна Парфёнава (г. Санкт-Пецярбург) прадстаўляе праграмы канцэртаў і майстар-класаў у Расіі і Еўропе. У яе творчасці злучаюцца еўрапейскія сярэдневяковыя песнапенні з візантыйскай і старажытнарускай царкоўнымі пеўчымі традыцыямі ў спалучэнні з тэхнікай абертоннага спеву. Амерыканскі музыкант і кампазітар грэчаскага паходжання Дземетрыус Спанеас выступаў у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Азіі. З’яўляючыся выканаўцам-эксперыментатарам, які захапляецца імправізацыяй, каляровымі эфектамі, ён імкнецца стварыць бясконцую палітру выражэння, якая выходзіць за межы фізічных магчымасцей яго інструментаў.

У жывапісе тэрмін “sfumato” абазначае тэхніку змяшання фарбаў, якая выкарыстоўваецца для стварэння тонкіх пераходаў колераў і таноў. Прэм’ера дыска ўжо адбылася ў Амерыцы і Расіі.

Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Праграма пройдзе ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход з правага боку (з рэстарана “Мегаполіс”).

Мерапрыемства платнае – 5 000 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны уваход).

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам