ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Узбекістана
Вучыць чытача духоўнай шчырасці і адкрытасці

Паэзія дабрыні

Паэзія дабрыні
Іншыя навіны

27 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Паэзія дабрыні”.

Для юных чытачоў адкрыліся самыя добрыя і светлыя старонкі творчасці Агніі Барто. Адбылося знаёмства з вершамі пра добрага хлопчыка, які ўсім дапамагае, за ўсё перажывае і якога так і называюць “Валодзька – добрая душа”.

У перапынках паміж чытаннем у віктарыне “Адгадай-ка” дзеці праверылі, як добра яны ведаюць вершы Агніі Барто, паспрабавалі рыфмаваць у гульні “Працягні радок” і намалявалі ілюстрацыю да верша, які спадабаўся больш за ўсе.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам