12 студзеня 70 супрацоўнікаў НББ наведалі з экскурсіяй рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза.
На тэрыторыі рэзідэнцыі знаходзіцца непасрэдна сам маёнтак Дзеда Мароза, хатка Снягуркі, музей Дзеда Мароза, ветраны млын, чарадзейная студня, скульптурныя кампазіцыі з дрэва «12 месяцаў» і «Беласнежка і сем гномаў», а таксама самая высокая ў Еўропе 42-метровая 120-гадовая елка.
У 3-гадзінную экскурсію таксама ўваходзіла наведванне Музея прыроды і вальераў дзікіх жывёл.