ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Далучайцеся да фестывалю мастацтва “Арт-Мінск” у бібліятэцы
Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў

Падзяка за паспяховае супрацоўніцтва ў лічбавізацыі культурнай спадчыны

Падзяка за паспяховае супрацоўніцтва ў лічбавізацыі культурнай спадчыны
Іншыя навіны

19 мая ў рамках II Міжнароднага лічбавага форуму #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі” Міхаіл Дука ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксане Кніжнікавай падзяку за паспяховае супрацоўніцтва пры рэалізацыі праекта па лічбавізацыі культурнай спадчыны Беларусі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з 2018 года супрацоўнічае з кампаніяй beCloud, якая з’яўляецца першым інфраструктурным аператарам краіны. Пераход на выкарыстанне воблачнай інфраструктуры Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі звестак з’явіўся першым крокам бібліятэкі ў арганізацыі працы яе інфармацыйна-тэхналагічных сістэм “у аблоках”. Сёння рэсурсы платформы выконваюць функцыі рэзервовага цэнтра бібліятэкі ў якасці геаграфічна аддаленай пляцоўкі для захоўвання электроннага кантэнту. У 2020 годзе на рэспубліканскую платформу перанесена работа інфармацыйнай сістэмы рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Наступны этап – рэалізацыя праекта па міграцыі даных электронных калекцый электроннай бібліятэкі.

GBC-2.jpg

Дзякуем ТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі” за надзейнае партнёрства і спадзяёмся на далейшае паспяховае супрацоўніцтва!

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам