ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Неспакойнае сэрца
Прэмію Наталлі Арсенневай уручаць 10 верасня

Падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Іншыя навіны

2 верасня ў бібліятэцы былі падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Для ўдзелу ў конкурсе было заяўлена 62 працы ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых ведамстваў.

У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі: епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (старшыня журы), дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі (намеснік старшыні журы), намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей А.І. Радчанка, галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь С.У. Бацян, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І.У. Булаўкіна, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.А. Рынкевіч (сакратар журы), сакратар Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы Т.А. Самайлюк, загадчыца Цэнтральнай бібліятэкай Беларускага Экзархата С.Ф. Вінаградава, член Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ Т.А. Квасова.

У ходзе пасяджэння былі вызначаны пераможцы ў чатырох намінацыях: “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”, “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”, “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”, “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”. У выніку было намінавана і вылучана на заахвочванне 39 конкурсных работ.

Пасля зацвярджэння пратакола пасяджэння журы мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, інфармацыя пра пераможцаў будзе выстаўлена на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, афіцыйным сайце Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ і сайце “Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам