ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калядная зорка
У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”
Іншыя навіны

6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Конкурс мае больш чым 20-гадовую гісторыю і па-ранейшаму прыцягвае ўвагу аматараў літаратурнай творчасці, садзейнічае раскрыццю новых талентаў, рэалізацыі творчага патэнцыялу жыхароў Першамайскага раёна г. Мінска.

У склад журы ўвайшлі лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, беларуская паэтэса, празаік, драматург Раіса Баравікова, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, генеральны дырэктар рэдакцыі газеты “Шапокляк”, мастак-карыкатурыст Анатоль Гармаза, загадчык аддзела зваротаў грамадзян рэдакцыі газет “Минский курьер” і “Вечерний Минск” Уладзімір Нікалайчук, беларускі пісьменнік, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Праўдзін, галоўны рэдактар часопіса “Качели” Таццяна Гуляева.

Эксперты ацанілі працы ўдзельнікаў па трох тэмах: “З гонарам за мінулае, з клопатам аб сучаснасці, з верай у будучыню”, “Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы”, “Не вераць у свеце многія любві”. Пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі 73 удзельнікі.

Арганізатарамі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам