ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пяць праблем пяці бібліятэчных устаноў
І зноў пра малую радзіму: віртуальная чытальная зала запрашае ў Светлагорск напярэдадні святкавання Дня горада

Падарунак з Паднябеснай: кітайская дэлегацыя перадала кнігі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падарунак з Паднябеснай: кітайская дэлегацыя перадала кнігі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

21 верасня адбылася цырымонія перадачы кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі Камуністычнай партыі Кітая па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі.

Ва ўрачыстай частцы цырымоніі ўзялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, міністр міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта КПК Сун Тао, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, а таксама член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі.

Падарунак кітайскай дэлегацыі аказаўся сапраўдным багажом ведаў. 770 кілаграмаў, больш за 1 000 кніг! Многія з іх прысвечаны палітыцы, культуры, гісторыі, эканоміцы Паднябеснай, яе нацыянальнай кухні. Вялікі масіў выданняў – гэта творы кітайскіх класікаў у перакладзе на рускую мову. Асабліва прыемным падарункам для Нацыянальнай бібліятэкі сталі кнігі, напісаныя лідарам Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам.

Атмасфера сустрэчы была цёплай і ветлівай яшчэ і дзякуючы выступленню аспіранткі кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ван Бэйкэ.

Наведванне бібліятэкі кітайскай дэлегацыяй адбылося ў рамках візіту спадара Чжаа Лэцзі ў Рэспубліку Беларусь.

Глядзіце і чытайце таксама пра падзею тэлесюжэт Белтэлерадыёкампаніі, рэпартаж БелТА і наш фотарэпартаж:

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам