21 снежня ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па дэкупажы “Падарунак ёлцы”.
Заняткі па засваенні незвычайнай тэхнікі дэкарыравання прадметаў атрымаліся творчымі і займальнымі. Спатрэбілася шмат цярпення, уседлівасці і вынаходлівасці, каб звычайныя сурвэткі, кардон, разнастайныя дэкаратыўныя ўпрыгожванні ператварыліся ў руках маленькіх чараўнікоў у маляўнічыя навагоднія цацкі.
Творчы працэс дапоўнілі вершы і загадкі пра зіму ў суправаджэнні вясёлай музыкі. Незвычайнымі цацкамі дзеці змогуць упрыгожыць сваю святочную ёлачку.