ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Горад і час: як мянялася сталіца Беларусі
Кнігі ў дар

Падарунак бібліятэцы ад мастака-графіка Сяргея Волкава

Падарунак бібліятэцы ад мастака-графіка Сяргея Волкава
Іншыя навіны

11 верасня адбылася сустрэча дэлегацыі спецыялістаў бібліятэкі з мастаком-графікам Сяргеем Анатольевічам Волкавым, у межах якой у фонд бібліятэкі былі перададзены арыгінальныя малюнкі да знакамітых выданняў для дзяцей.

Сустрэча была арганізавана на выставе творчага аб’яднання “Верасень”, якая цяпер адбываецца ў Палацы мастацтваў. “Верасень” быў арганізаваны ў структуры Беларускага саюза мастакоў як творчае аб’яднанне ў 1989 г. і сёлета адзначае сваё трыццацігоддзе. Яго ядром сталі вядомыя майстры кніжнай і станковай графікі, творы якіх адрозніваюцца ўласным стылем і высокай выяўленчай культурай, маюць шматлікія рэспубліканскія і міжнародныя ўзнагароды. За тры дзесяцігоддзі дзейнасці “Верасень” сфармаваў свае выставачныя традыцыі. Заслужаным поспехам карыстаюцца справаздачныя выставы “вераснёўцаў”, якія праводзяцца раз у два гады. З 1989 года ў аб’яднанне ўваходзіць мастак-графік Сяргей Волкаў, які з’яўляўся яго старшынёй у 1989–1992, 1999–2019 гадах.

Сяргей Волкаў – прадстаўнік творчай дынастыі. Яго бацька і дзед – знакамітыя мастакі. Валянцін Віктаравіч – народны мастак Беларусі, аўтар манументальнага гістарычнага палатна “Мінск, 3 ліпеня 1944 года”. Анатоль Волкаў у час вайны працаваў над выданнем “Раздавім фашысцкую гадзіну!”, а самая вядомая яго карціна – “Першага верасня” – у савецкі час аздабляла школьныя падручнікі.

У 2019 годзе Сяргей Волкаў выдаў кнігу “Валянцін Волкаў: класік беларускага савецкага жывапісу”, якую прысвяціў дзеду. Яна была выдадзена ў Рызе накладам усяго 40 экзэмпляраў. Кнігу можна пачытаць у Нацыянальнай бібліятэцы.

Сяргей Анатольевіч ствараў як сатырычныя плакаты, так і графічныя партрэты, шаржы і дзіцячыя ілюстрацыі. Для дзяцей мастак праілюстраваў больш за 300 выданняў, у тым ліку кнігі Янкі Маўра, Эдзі Агняцвет, Івана Муравейкі, Міколы Маляўкі, Міколы Чарняўскага, Паўла Місько, Сяргея Давідовіча, беларускія народныя казкі і байкі. Не адзін дзясятак гадоў яго творчасць была звязана з часопісамі “Вясёлка” і “Вожык”.

Сяргей Волкаў – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1989), лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі (2004), лаўрэат прэміі імя Кандрата Крапівы (2007). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2017).

Фонд бібліятэкі ўключае кнігі ад 1959 года выдання, праілюстраваныя мастаком. Сяргей Анатольевіч перадаў у дар бібліятэцы арыгінальныя акварэльныя малюнкі, якія з’яўляюцца ілюстрацыямі да вядомых дзіцячых кніг.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам