ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017 гг.
Па казачных краінах, морах і акіянах

“Падарожжа пачалося з Віцебшчыны”: імпрэза першая

“Падарожжа пачалося з Віцебшчыны”: імпрэза першая
Іншыя навіны

25 студзеня ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Віцебшчына”.

Скарбамі поўніцца зямля беларуская! Кожная вобласць, кожны горад і кожнае мястэчка маюць сваю непаўторную гісторыю, культурныя здабыткі і таленавітых людзей, што праславілі родны куток.

Віцебская зямля ў гэтым сэнсе – сапраўдная скарбніца, край мастацтва, самабытнай архітэктуры і шэрагу знакамітых асоб. Пад спевы ўзорнага аматарскага калектыву “Альтанка”, што завітаў з самога Віцебску, удзельнікі вечарыны адправіліся ў падарожжа па Віцебшчыне на імправізаваным трамвайчыку. І нават без кантралёраў не абышлося!

Гасцей мерапрыемства прывітала намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч. Яна адзначыла, што сумеснымі намаганнямі краязнаўцаў-даследчыкаў, бібліятэчных і музейных супрацоўнікаў, гісторыкаў і архівістаў праводзіцца каласальная работа па вывучэнні, узнаўленні і папулярызацыі інфармацыйных скарбаў нашай краіны. У выніку плённага супрацоўніцтва рэалізаваны арыгінальныя праекты па збору і вывучэнні багатай інфармацыйнай спадчыны Віцебскага рэгіёну.

Падчас мерапрыемства прэзентавалі мультымедыйныя выданні, у падрыхтоўцы якіх разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прымаў удзел шэраг партнёраў, у тым ліку прадстаўнікі Віцебшчыны, − "Деятельность Витебской ученой архивной комиссии (1909 − 1919): документы и материалы" і "Региональная история Беларуси в документах и материалах Виленской археографической комиссии (1864−1915)".

Прагучалі выступленні загадчыцы сектара краязнаўства і праектнай работы НДА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анжалікі Ганчаровай, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерыя Шышанава, вядучага бібліёграфа аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Кацярыны Яскевіч, настаўніка гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча, кандыдата гістарычных навук Мікалая Півавара.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне і іншыя арганізацыі Віцебска.

Сённяшняя сустрэча стала першым з вялікага цыклу мерапрыемстваў, што пазнаёмяць з інфармацыйнай спадчынай розных мясцін Беларусі, іх гісторыяй і культурнымі здабыткамі. Таму да новых сустрэч! Набывайце білеты загадзя, трамвай адпраўляецца далей – у Брэсцкую вобласць!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам