ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы IQlib
Прэзентацыя манаграфіі C. М. Клімава “Базилиане”

Пад небам Гродзеншчыны

Іншыя навіны

29 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотамастака Аляксандра Ласмінскага “Пад небам Гродзеншчыны”.


На выстаўцы фатографа, журналіста, кіраўніка народнага фотаклуба “Гродна”, дырэктара тэлеканала “Гродна плюс” Аляксандра Ласмінскага прадстаўлена каля 50 пейзажаў незвычайнай прыгажосці, зробленых аўтарам з вышыні птушынага палёту.

Ідэя ўбачыць зямлю вачыма птушак з’явілася ў фотамастака ўжо даўно. Некалькі гадоў ён шукаў любую магчымасць падняцца ў неба над Гродзеншчынай, а сёння, маючы за плячыма больш за 20 палётаў, аўтар сапраўды можа ганарыцца сваім “паветраным” архівам, якога хопіць не на адну выстаўку. Абляцеўшы найбольш цікавыя куткі Гродзенскай вобласці і зафіксаваўшы фотакамерай непаўторныя пейзажы роднай зямлі, Ласмінскі адкрыў гледачу яе незвычайную прыгажосць і гармонію.

Уменне знаходзіць патрэбны ракурс, асцярожнае выкарыстанне палітры прыродных фарбаў, лаканічная кампазіцыя ў кожнай рабоце даюць права гаварыць пра аўтара як пра сапраўднага мастака, які сваёй выстаўкай уздымае фатаграфію да ўзроўню мастацкай каштоўнасці.

У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя фотаальбома Аляксандра Ласмінскага “Гродзенская зямля з вышыні птушынага палёту”, выдадзенага ў 2011 г. тыражом 3 000 асобнікаў.

Выстаўка будзе доўжыцца да 10 студзеня 2012 г.

З 30 лістапада ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам