ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол, прысвечаны Г.Я. Галенчанку
Класічных традыцый прыгажосць

Пад небам Грэцыі свяшчэннай…

Пад небам Грэцыі свяшчэннай…
Іншыя навіны

23 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Грэчаскай Рэспублікі адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Пад небам Грэцыі свяшчэннай…".


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў "Пелапанес", Пасольства Грэчаскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рамках мерапрыемства ладзілася прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі, на якой была прадстаўлена літаратура па гісторыі, сацыяльным і культурным жыцці Грэцыі.

У мабільнай галерэі размясцілася выстаўка грэчаскага мастака Паўла Дзімітрыядзі, а таксама экспазіцыя фотаматэрыялаў, у якую ўвайшлі партрэты герояў Нацыянальна-вызваленчага руху Грэцыі (1821–1833 гг.).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Савета Беларускага грамадскага аб’яднання грэкаў "Пелапанес" Рафаэль Дальянаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Эдуард Швайко, прадстаўнікі грэчаскай дыяспары і творчай інтэлігенцыі.

Для гасцей вечара была прадстаўлена канцэртная праграма, у якой узялі ўдзел лаўрэаты і ўдзельнікі рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў Артур Міхайлаў, Ігар Грыцук, Марк Войтка, Ксенія Чалопула, Паліна Міхайлава, а таксама харэаграфічныя ансамблі "Белыя крылы" (пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Польшча Віктара Барановіча), "Скавыш" (пад кіраўніцтвам Кацярыны Тапоцкай), "Алкестыда" (пад кіраўніцтвам Данілы Міхаілідзі).

 

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам