ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Летнія фарбы буквіцы
Аршанская ЦБС атрымала ў дар сотні выданняў

Пачала працу Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк

Пачала працу Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк
Іншыя навіны

13 чэрвеня ў Оршы на базе Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай школы дырэктараў бібліятэк.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская, начальнік упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі і намеснік старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці Віктар Калачоў.

Прыемнай падзеяй стала цырымонія перадачы ў дар Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме краязнаўчай літаратуры з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. У рамках акцыі, прымеркаванай да Года малой радзімы, фонды публічных бібліятэк Аршанскага раёна папоўніліся амаль на 200 выданняў пра розныя куткі нашай краіны.

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады галоўнага спецыяліста аддзела культуры Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Алесі Самарукавай, дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Таццяны Адамян, дырэктара Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Аксаны Кулагінай, загадчыцы навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыны Пшыбытка, загадчыцы сектара навукова-арганізацыйнага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталлі Замаевай, загадчыцы інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алены Палітыка і дырэктара бібліятэчнай сеткі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Валянціны Бачковай.

Дакладчыкі закранулі пытанні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне развіцця культуры і бібліятэчнай справы, заканадаўчага рэгулявання бібліятэчнай дзейнасці і праблемы статыстычнага ўліку работы бібліятэк, разгледзелі магчымасці выкарыстання лічбавага асяроддзя, а таксама стан і перспектывы развіцця галіны культуры і публічных бібліятэк Аршанскага раёна і Віцебскага рэгіёна ў цэлым.

У другой палове дня прадуктыўна прайшла сесія “Карпаратыўныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк: фарміраванне і выкарыстанне”, на якой удзельнікі абмеркавалі пытанні стварэння і выкарыстання карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама ўзаемадзеянне бібліятэк у фарміраванні адзінай інфармацыйнай прасторы краіны. З праблемнымі дакладамі выступілі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама кіраўнікі і спецыялісты абласных і цэнтральных бібліятэк рэспублікі.

Заўтра Школа дырэктараў працягне сваю працу.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мой чытацкі спіс: навошта ім дзяліцца і ў чым наогул сэнс

28 Ліп 2021

У эпоху Інтэрнэту ўсё наша жыццё навідавоку. Фотаздымкі з паездак, душэўныя пасты ў сацсетках, нататкі пра хобі і любімыя фільмы хутка становяцца здабыткам грамадскасці – і нават чытанне. Што прымушае нас весці свае чытацкія дзённікі? Пахвальба, жаданне самасцвердзіцца ці проста прага да самавыяўлення? Давайце разбірацца – у спісах, кнігах і саміх сабе.

Аўтарскі погляд

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Садовае чараўніцтва: як Сесіль Мэры Баркер і кветкавыя феі змянілі кніжную ілюстрацыю

23 Ліп 2021

Вы калі-небудзь звярталі ўвагу, якія добрыя ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах? Яны лёгкія, пяшчотныя, прыемныя воку і сэрцу – адно задавальненне... Праўда, мы зусім не ўспрымаем іх усур'ёз. У рэшце рэшт, гэта ж для дзяцей, а значыць, там шмат спрашчэнняў, умоўнасцей і зусім ніякай сур'ёзнасці, так? А вось і не. Кніжная ілюстрацыя можа быць сур'ёзнай, дакладнай і нават цалкам навуковай – не губляючы пры гэтым свайго чараўніцтва. Сёння мы пагаворым пра Сесіль Мэры Баркер, сапраўдную каралеву кветкавых фей, і пра батанічную ілюстрацыю.

Аўтарскі погляд

23 Ліп 2021

Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз – пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас – па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку…

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам