ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Падарожжа пачалося з Віцебшчыны”: імпрэза першая
“Надзейныя сябры і новыя праекты”: выніковы агульны сход калектыву Нацыянальнай бібліятэкі

Па казачных краінах, морах і акіянах

Па казачных краінах, морах і акіянах
Іншыя навіны

24 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Па казачных краінах, морах і акіянах”.

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся са светам зімовых казак і іх персанажамі, разам прачыталі казкі пра дабро, любоў, чараўніцтва “Марозка” і “Снягурка”, паўдзельнічалі ў конкурсе “Адгадай казку па некалькіх радках і назаві аўтара”, адказалі на пытанні віктарыны “Па дарозе казак”.

У гэты зімовы вечар дзеці не толькі добра правялі час, але і павесяліліся ад душы – узгадалі свае любімыя казкі і намалявалі казачных герояў.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам