ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь мая сінявокая: падведзены вынікі першага Года малой радзімы
Да 235-годдзя заснавання Магілёўскай архіепархіі: міжнародная канферэнцыя ў Санкт-Пецярбургу

Cвяткуем Новы год і Каляды культурна!

Cвяткуем Новы год і Каляды культурна!
Іншыя навіны

Хутка пачнуцца доўгачаканыя зімовыя святы. З гэтай нагоды мы склалі для вас падборку культурных мерапрыемстваў, якія вы можаце наведаць разам са сваімі блізкімі і сябрамі.

З 5 снежня да 18 студзеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на выстаўку “Сустракаем 2019 год”, адкрытую ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Экспазіцыя ўключае падборку кніг з самымі незвычайнымі рэцэптамі да святочнага стала, кніг з парадамі і ідэямі, як зрабіць ёлачныя цацкі і падарункі сваімі рукамі, а таксама шэраг цікавых навагодніх кніг для дзяцей і дарослых. Ёсць тут і калекцыя навагодніх паштовак. Яшчэ прадстаўлены вырабы, зробленыя супрацоўнікамі бібліятэкі. Тут і мішка, і авечка, і снегавічок, і гномы, і, канечне, сімвал года – парсючкі! Дзецям таксама знойдзецца забаўка – ёлка з зімовымі загадкамі. Для наведвальнікаў падрыхтавана шыкоўная фотазона.

З 4 снежня да 31 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі для вас працуе выстаўка “Калядная зорка”.

Экспазіцыя ўключае кнігі пра гісторыю народных свят, навагоднія і калядныя традыцыі, звязаныя з імі прыкметы і павер’і, пра святкаванне Новага года і Нараджэння Хрыстова ў розных краінах; кнігі з парадамі, як упрыгожыць кватэру, аформіць падарункі, змайстраваць маскі, сувеніры і ёлачныя ўпрыгожанні, сервіраваць стол і арганізаваць незабыўнае свята. Таксама тут прадстаўлена мастацкая літаратура навагодняй тэматыкі для дзяцей. Чарадзейную атмасферу стварае святочнае афармленне экспазіцыі, калядныя сувеніры, навагоднія паштоўкі і цацкі.

Дарэчы, рыхтавацца да падвядзення вынікаў зыходзячага года ў Нацыянальнай бібліятэцы пачалі яшчэ ў лістападзе, зладзіўшы разам з Праваслаўнай царквой IV Беларускія Калядныя чытанні. Былі абмеркаваны актуальныя праблемы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі, захавання культурнай спадчыны, а таксама ўзнагароджаны пераможцы прафесійнага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Гатовы адзначыць святы і іншыя культурныя ўстановы сталіцы. Не прэтэндуючы на ўсеагульны агляд мерапрыемстваў, назавём некаторыя з іх.

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы
Віртуальная выстаўка “У госці да Дзеда Мароза”.

Бібліятэка № 7 імя Якуба Коласа
20 снежня 16:00. Калядная вечарына “Чароўны свет Каляднай зоркі” з удзелам народнага хора ДК МАЗа.
26 снежня 15:00. Навагодні аганёк “Зімы марозныя напевы”.

Бібліятэка № 11
27 снежня 17:00. Святочны карнавал “Прывітанне, свята навагодняе, свята ёлкі і зімы”.

Бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча
26 снежня 14:00. Калядна-паэтычная імпрэза “На скрыжаванні са снежнем”.

Бібліятэка № 15 імя Цёткі
19 снежня 18:00. “Калядны лік”. У праграме песні і вершы ў выкананні Юліі Міцько.

Бібліятэка № 19
27 снежня 18:00. Навагоднія вячоркі “Калядныя сустрэчы”.

Бібліятэка № 22
26 снежня 16:00. Літаратурна-музычная гасцёўня паэта Фёдара Баравога “Закружыць нас паэзіі пурга” ў рамках літаратурнага клуба “Шчырасць" з удзелам Міхася Пазнякова і Анатоля Длускага.

Нацыянальны гістарычны музей
5 снежня – 15 студзеня. Казачны зімні буккросінг.
На кніжных паліцах музея любы жадаючы можа пакінуць кнігі з самымі рознымі казкамі. А той, каму нейкая кніга прыйдзецца даспадобы, можа забраць яе бясплатна. Для гэтага няма патрэбы купляць білет у музей.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
17 снежня – 18 студзеня. Навагодняе і Каляднае свята “Прыехала Каляда на белым кані”.
Падчас свята госці змогуць даведацца пра традыцыю калядавання на Беларусі, апынуцца ў гурце калядоўшчыкаў, “ажывіць” калядную Казу, танчыць і спяваць з ёй у карагодзе, стаць удзельнікам каманды “Ратаўнікоў Навагодняга свята”, атрымаць сваю Калядную зорачку і, вядома, падарунак ад Дзеда Мароза.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
15 снежня – 18 студзеня а 13-й гадзіне (акрамя 24, 25, 31 снежня і 1 і 7 студзеня). “Калядкі ў Купалавым доме” (для дзяцей ад 5 да 10 гадоў).
На свяце ў гасцей будзе магчымасць даведацца, як беларусы адзначаюць Каляды на працягу апошніх ста гадоў, павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой, паспяваць і патанчыць, прыняць удзел у актыўных гульнях, адгадаць загадкі Снягурачкі і атрымаць прыз, а таксама зрабіць ёлачку сваімі рукамі і атрымаць падарунак ад Дзеда Мароза. Акрамя гэтага ў праграму ўваходзіць лялечны спектакль “У пошуках Снягуркі”.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
26 снежня 12:00. Музейна-педагагічныя заняткі “Калядныя святы. Традыцыя святкавання на Беларусі”. Лялечнае прадстаўленне.
27 снежня / 3 студзеня 12:00. Музейна-педагагічныя заняткі “Цудоўны свет выцінанкі”. Лялечнае прадстаўленне.
28 снежня / 4 студзеня 12:00. Майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі для родных. Дзіцячы ранішнік “Калядныя прыгоды ў Доме Коласа”.
29 снежня 12:00. Музейна-педагагічныя заняткі “Ёлачная цацка – красуня і чараўніца”.

Маладзёжны тэатр эстрады
30 снежня 18:00. Навагодняя дзіцячая казка “Як літара Ў уратавала Каляды”.
Яська і Янінка будуць збіраць у чароўным бары літары са слова “надышоў”. Перашкаджаць ім будзе Зюзя і багіня зімы Марана. Уся надзея на дапамогу літары Ў.

Кавярня “Грай”
23 снежня – 7 студзеня 12:00. “Калядныя ялінкі”.
23, 25 снежня, 7 студзеня. Незвычайны інтэрактыўны спектакль тэатра “Варгін”, складзены па матывах старадаўніх традыцыйна-беларускіх батлеечных сюжэтаў, з танцамі, гульнямі, жывой традыцыйнай музыкай.
26, 28, 29 снежня. Інтэрактыўны спектакль для дзетак ад сямейнага цэнтра “Клевер”. Гульні, актыўнасці, святочны настрой.
30 снежня, 5, 6 студзеня. Гульнёвая праграма “Чароўныя Калядкі” ад тэатра “Варгін”.
Разам з калядоўшчыкамі госці сустрэнуцца з Казой рагатай, Мядзведзем вучоным, які ведае розныя навукі, паказвае цікавыя штукі і іншымі персанажамі традыцыйных беларускіх Каляд. Падчас выступу можна будзе пачуць старадаўнія спевы і музыку, прыняць удзел у гульнях, патанчыць. Акрамя гэтага, кожны ўдзельнік зможа зрабіць сваю асабістую калядную зорачку і атрымаць сувенір.
На кожнай імпрэзе будуць вызначацца і ўзнагароджвацца падарункамі ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў.

Выбірайце тое, што вам па душы. Шчаслівых свят!

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам