ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Францыск Скарына і наш час
Адкрыццё выстаўкі "Францыск Скарына і наш час"

“Они всю жизнь живут влюбленно и даже плавают синхронно”

“Они всю жизнь живут влюбленно и даже плавают синхронно”
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы знаходзіцца незвычайная калекцыя паштовак беларускага мастака Сяргея Давідовіча-Зосіна, на якіх намаляваны пажылыя людзі, што займаюцца спортам.


У якасці сувеніраў беларуская дэлегацыя брала іх з сабой на алімпіяды ў Пекіне, Лондане і Ванкуверы.

– Калі міністр спорту і турызму вярнуўся ў Беларусь, гаварыў: “Як мала я ўзяў! Трэба было больш браць”, – успамінае мастак.

На паштоўках сямейная пара за 60 з сельскай мясцовасці з запалам займаецца спортам: практыкуюцца ў каратэ, катаюцца на каньках, гуляюць у футбол, кідаюць мяшкі і займаюцца слаламам.

Упершыню паштоўкі былі надрукаваны трыма тыражамі па тысячы экзэмпляраў у 2003 годзе.

– Я іх напісаў, таму што мяне цікавіць жыццё ва ўсёй яго разнастайнасці. У маіх карцінах шмат бытавога, “звычайнага” гумару. З вялікай павагай стаўлюся да старых людзей, асабліва тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці, – распавядае аўтар. – Я таксама чалавек з сялянскай сям’і і доўга жыў у вёсцы. Такіх людзей становіцца ўсё менш, за іх плячамі цяжкі жыццёвы шлях – вайна, голад. І гэтыя людзі, дзядулі і бабулі, не страцілі сваёй душы. Не змянілі адносіны да жыцця, захавалі гумар і рухавасць. У пенсіянераў часам больш аптымізму, чым у цяперашняга маладзейшага пакалення, – прыкмячае мастак.

Ідэі вобразаў мастак узяў з жыцця і змог іх абыграць у пазітыўным ключы.

– Жыццё шматграннае і цяжкае, – разважае Давідовіч-Зосін. – Чалавецтва на працягу стагоддзяў пераадольвае перашкоды, ставіць мэты. Чалавек пастаянна стварае. Калі думаць толькі пра зямное, то які ўнутраны свет будзе ў чалавека?

Дарэчы, Сяргей Фёдаравіч не толькі мастак, але і паэт. Работы падпісваў сам. А усяго ён выдаў 20 зборнікаў паэзіі.

– Ёсць выраз “у здаровым целе – здаровы дух”. Але я хачу паказаць адваротнае. Калі ў чалавека “здаровы дух”, у яго будзе здаровым і цела да старасці. Я перакананы, што здаровы гумар ратуе чалавека ад многіх глупстваў.

Аўтар публікацыі: Вольга Ярмольчык.

Крыніца: Tut.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам