ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Білет у лета
Часоў былых і новых сувязь

Нядаўнія студэнты – зараз выпускнікі: цырымонія ўручэння дыпломаў будучым педагогам

Нядаўнія студэнты – зараз выпускнікі: цырымонія ўручэння дыпломаў будучым педагогам
Іншыя навіны

29 чэрвеня ў бібліятэцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў аб сярэдняй спецыяльнай педагагічнай адукацыі выпускнікам Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.

Уручэнне дыпломаў – самы хвалюючы момант у жыцці кожнага студэнта, яркі завяршальны акорд, якога чакаюць з нецярпеннем.

Як правіла, цырымонія ўручэння праходзіць у сценах роднай установы, але для Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа сённяшняя ўрачыстасць мае асаблівую значнасць – гэта першы выпуск адроджанага ў 2016 годзе педагагічнага каледжа. Сімвалічна, што гэта знамянальная падзея для сістэмы адукацыі сталічнага рэгіёну прайшла ў храме навукі і ведаў – Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Запаветны дакумент – дыплом – уручылі 41 будучаму педагогу. У адрас выпускнікоў прагучала шмат віншаванняў і настаўленняў, бо наперадзе новы і адказны жыццёвы этап. Упрыгожылі ўрачыстасць творчыя нумары ў выкананні як саміх выпускнікоў, так і юных таленавітых артыстаў.

Свята завяршылася! Навучэнцы, развітваючыся з выкладчыкамі і аднагрупнікамі, перадалі эстафету добрых традыцый наступным курсам і выпускам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам