ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага
Сімвал беларускай нацыянальнай культуры

Новы выпуск зборніка “Здабыткі”

Новы выпуск зборніка “Здабыткі”
Іншыя навіны

Выйшаў з друку 23-ці выпуск зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”.

Зборнік быў заснаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 1995 г. і ўжо 25 гадоў публікуе на сваіх старонках даследаванні па гісторыі беларускай кніжнай культуры. На сённяшні дзень ён з’яўляецца вядучым навуковым выданнем Рэспублікі Беларусь у галіне кнігазнаўства.

23-ці выпуск зборніка змяшчае публікацыі, якія ўводзяць у навуковы ўжытак новыя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй кніжнай культуры Беларусі. Пад увагай даследчыкаў мастацкія асаблівасці выданняў Францыска Скарыны: публікуецца аналіз яго партрэтнай гравюры (І.М. Зварыка), а таксама робіцца асэнсаванне мастацкіх інавацый у кнігах Ф. Скарыны і іх уплыву на ўсходнеславянскае кнігадрукаванне (А.Ю. Курганава). Працягваецца даследаванне беларускіх буквароў: у зборніку змешчана навуковае апісанне віленскіх падручнікаў 1618–1621 гг. (А.А. Суша). Сярод матэрыялаў выпуску – вывучэнне спадчыны беларускага кнігадрукара Спірыдона Собаля (А.І. Цітавец); аналіз твораў кніжнай графікі, створаных у пачатку XVII ст. у гонар віленскага ваяводы Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі (Т.В. Зяленскі); даследаванне кніжнай прасторы Нясвіжа ў XVIII ст. (В.М. Палунчанка); вывучэнне масонскага кнігавыдання на тэрыторыі Расійскай Імперыі ў XVIII–XIX стст. (А.У. Данілаў, В.В. Нялідкін). Публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя рукапіснай і друкаванай спадчыне выдатных дзеячаў беларускай культуры – Уладзіслава Сыракомлі (Б. Гура), Баляслава Ялавецкага (М.М. Шопіна), Антона Грыневіча (А.П. Дзенісенка). У шэрагу артыкулаў асвятляецца лёс беларускіх гістарычных кнігазбораў (каталіцкай парафіяльнай бібліятэкі XVIII ст. у Ляхавічах (П.Ю. Булаты), бібліятэкі Інстытута беларускай культуры 1920-х гг. (Л.Д. Сільнова), разглядаюцца правененцыі і аўтографы як каштоўныя складнікі гісторыі бытавання кнігі (Ю.М. Лаўрык, Д.В. Лісейчыкаў, С.Р. Пахоменкава, Н.М. Усава), даследуецца рукапісная і архіўная спадчына (Я.С. Лысенка, П. Хомік), перыядычны друк (Г.М. Раманенкава). Таксама надрукаваны артыкул, прысвечаны аналізу развіцця беларускай нацыянальнай бібліяграфіі ў 1921–1939 гг. як важнага фактару захавання гістарычнай памяці грамадства (Т.В. Кузьмініч). Раскрываюцца кніжныя калекцыі найбуйнейшых беларускіх навуковых бібліятэк – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Зборнік адрасаваны кнігазнаўцам, гісторыкам, філолагам, культуролагам, спецыялістам бібліятэк, музеяў і архіваў, а таксама бібліяфілам і ўсім, хто цікавіцца беларускай і сусветнай кніжнай спадчынай.

Змест выпуска

23-ці і папярэднія выпускі зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” можна набыць у кіёску на першым паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам