ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выязная экскурсія да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Помнікі Быкаву і Барадуліну ва Ушачах адкрыюць 19 чэрвеня

Новы нарматыўны дакумент для бібліятэк Беларусі

Новы нарматыўны дакумент для бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

“Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь” прынята на VІ Форуме бібліятэкараў Беларусі (27‒28 мая 2021 г.). Дакумент падрыхтаваны супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, шырока абмеркаваны з рэгіянальнымі бібліятэкамі краіны і адобраны Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

У палажэнні вызначаюцца мэта і задачы краязнаўчай і радзімазнаўчай дзейнасці бібліятэк, разглядаюцца пытанні фарміравання і захавання краязнаўчых фондаў, падыходы да каталагізацыі краязнаўчых і мясцовых дакументаў, арганізацыі бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання, фарміравання даведачна-бібліяграфічнага апарата і стварэння інфармацыйнай прадукцыі, а таксама кірункі навукова-даследчай і праектнай дзейнасці, метадычнага забеспячэння, прамоцыі краязнаўчых ведаў і іншыя аспекты.

Palazennie-1.jpg
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні (21 кастрычніка 2020 г.)

Асаблівая ўвага надаецца праблемам карпаратыўнага ўзаемадзеяння па фарміраванні электронных інфармацыйных рэсурсаў, адлюстравання краязнаўчага кантэнту ў зводных ЭІР (“Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”, рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі). У дакуменце таксама разгледжаны пытанні каардынацыі краязнаўчай дзейнасці ў межах рэгіёнаў, узаемадзеяння бібліятэк з іншымі мясцовымі арганізацыямі (музеямі, архівамі, навучальнымі ўстановамі), а таксама з краязнаўчай супольнасцю.

Palazennie-2.jpg
Пасяджэнне круглага стала “Арганізацыйныя і нарматыўныя аспекты дзейнасці Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ў новым складзе” ў рамках VI Форуму бібліятэкараў Беларусі

Пазнаёміцца з тэкстам Палажэння аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь можна таксама ў раздзеле “Бібліятэкарам”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам