ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рамантычныя і сямейныя гісторыі Кандрата Крапівы
Cа святам 8 Сакавіка!

Новая паслуга “Антыплагіят”

Іншыя навіны

З 9 сакавіка бібліятэка выконвае платныя паслугі па праверцы тэкстаў навуковых работ на наяўнасць запазычанняў.


Праверка навуковых работ будзе выконвацца ў базе даных дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь, з дапамогай праграмнага сродку "ПлагіятКантроль", а таксама ў базе даных дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, у поўных тэкстах навуковых артыкулаў рэсурсу eLibrary.ru, у рэсурсах Інтэрнэту і іншых калекцыях з дапамогай праграмнага сродку "Антыплагіят".

Для праверкі навуковую работу трэба прадастаўляць у фармаце pdf (тэкст). Сфарміраваная праграмнымі сродкамі інфармацыйная справаздача аб наяўнасці запазычанняў будзе капіравацца на электронны носьбіт заказчыка.

Неабходную кансультацыю па дадзенай паслузе (размер файла, тэрміны выканання і г.д.) можна атрымаць у зале дысертацый (2-гі паверх, пам. 205) або па тэлефонах (8 017) 293 27 20, 293 27 02.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам