ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Восеньскія канікулы ў Нацыянальнай бібліятэцы
Першы ў свеце “Буквар” папоўніў фонды Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане

Новае выданне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новае выданне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала “Руководство по определению читательского спроса на издания современных белорусских авторов”.

У Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным узроўні надаецца асаблівая ўвага падтрымцы і прасоўванню лепшых узораў беларускай літаратуры. Адкрываць для чытацкай супольнасці новыя імёны – неад'емная місія бібліятэкара. Для таго каб спецыялісты маглі кантраляваць прадуктыўнасць сваёй работы па папулярызацыі творчасці сучасных беларускіх аўтараў, ацэньваць ступень зацікаўленасці чытачоў у творах сучаснай беларускай літаратуры, ажыццяўляецца вывучэнне чытацкага попыту.

Каб гэта праца мела сістэмны характар, бібліятэкарам неабходна дакладна і адназначна разумець тэрмін “сучасны беларускі аўтар”, уяўляць асноўныя метады вывучэння чытацкага попыту.

У дадзеным дапаможніку прадстаўлена пакрокавая інструкцыя па правядзенні такога даследавання з выкарыстаннем розных метадаў: анкетнага апытання, аналізу дакументаў, аналізу кнігавыдач, аналізу пошукавых запытаў у інтэрнэце. Да кожнага з прапанаваных метадаў прыкладзены неабходны інструментарый. У якасці бонусу да выдання – спіс сучасных беларускіх аўтараў, які змяшчае больш за 1 200 імёнаў.

Дапаможнік адрасаваны спецыялістам бібліятэк, выкладчыкам, студэнтам, магістрантам, аспірантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца правядзеннем навуковых даследаванняў.

Выданне можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода ў бібліятэку.
Па пытаннях набыцця па падпісцы звяртацца па тэлефонах (8 017) 293 28 22; 293 28 13 (выдавецкі аддзел); e-mail: edit@nlb.by.
Навіны

Найважнейшая справа

14 Кас 2019

Кастрычнік заўсёды асыцыіруецца ў нас са школай, навучаннем і святам настаўнікаў. А ў 20-х гадах мінулага стагоддзя ва ўмовах іншаземнай інтэрвенцыі і гаспадарчай разрухі ў галіне народнай адукацыі было вельмі складанае становішча.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

111