ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі “Царства Саламона”
Бясплатная паслуга па загрузцы электронных кніг

Новае выданне для каталагізатараў

Новае выданне для каталагізатараў
Іншыя навіны

Аддзелам бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выдадзены практычны дапаможнік “Бібліяграфічнае апісанне кніжных выданняў: прыклады і метадычныя рэкамендацыі”.


Дапаможнік змяшчае прыклады бібліяграфічных запісаў на дакументы кніжнага тыпу і метадычныя рэкамендацыі па іх складанні. Выданне падрыхтавана на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Прыведзена звыш 500 бібліяграфічных апісанняў на беларускай, рускай і замежных мовах. Усе бібліяграфічныя апісанні поўныя, каталожнага віду, забяспечаны аўтарытэтнымі запісамі на імёны асоб і назвы калектываў, а таксама звесткамі пра дадатковыя пункты доступу.

Асноўны тэкст дапаможніка структураваны ў адпаведнасці з галінамі бібліяграфічнага апісання і па сэнсавых групах унутры кожнага раздзела, маецца сістэматычны паказальнік. Найбольш складаныя каталагізацыйныя прыклады суправаджаюцца тлумачэннямі.

Прызначаецца ў дапамогу прафесійнай дзейнасці любых устаноў, якія каталагізуюць, а таксама сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам