ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Са святам, абаронцы!
На роднай мове: у бібліятэцы прагучалі ўрыўкі з канстытуцый 27 краін свету

Новае выданне ў дапамогу спецыялістам бібліятэчнай справы

Новае выданне ў дапамогу спецыялістам бібліятэчнай справы
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) выпусціла ў свет чарговае навукова-метадычнае выданне ў серыі “БібліяКансультант” ‒ “Нацыянальныя дакументы Беларусі: методыка і тэхналогія сучаснай бібліятэчнай працы”.

У выданні паказаны сучасныя метадычныя рашэнні як па традыцыйных напрамках бібліятэчнай дзейнасці (стварэнне бібліяграфічнага апісання, індэксаванне, камплектаванне фондаў і г.д.), так і па кірунках, практычна не асветленых у айчынным друку (аналіз беларускага нацыянальнага кампаненту ў ліцэнзійных базах даных, методыка каталагізацыі нацыянальных электронных дакументаў сеткавага распаўсюджвання і інш.).

У якасці дадаткаў публікуюцца нарматыўныя дакументы НББ, якія рэгламентуюць працэсы работы з нацыянальнай дакументнай спадчынай (Палажэнне аб фондзе нацыянальных дакументаў, Палажэнне аб зводным электронным інфармацыйным рэсурсе “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі” і інш.). Прыводзяцца метадычныя рашэнні па найбольш складаных выпадках і спрэчных пытаннях пры адборы і бібліяграфічнай апрацоўцы нацыянальных дакументаў, прапануюцца таксама падыходы да перыядызацыі айчыннай гісторыі, узгодненыя з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і інш.

Зборнік падрыхтаваны вялікім аўтарскім калектывам НББ ‒ супрацоўнікамі аддзелаў камплектавання бібліятэчных фондаў, бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў, індэксавання дакументаў, вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў, бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, карпаратыўнага ўзаемадзеяння і навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі.

Выданне будзе спрыяць якаснаму навукова-практычнаму і навукова-метадычнаму забеспячэнню розных кірункаў бібліятэчнай працы, кансалідацыі бібліятэчных устаноў краіны па аднаўленні рэпертуару беларускіх нацыянальных дакументаў.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.


Навіны

Найважнейшая справа

14 Кас 2019

Кастрычнік заўсёды асыцыіруецца ў нас са школай, навучаннем і святам настаўнікаў. А ў 20-х гадах мінулага стагоддзя ва ўмовах іншаземнай інтэрвенцыі і гаспадарчай разрухі ў галіне народнай адукацыі было вельмі складанае становішча.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

111