ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Маргарыта Латышкевіч: Люблю марыць, а часам і падурэць
Помнікі нацыянальнага прыгожага пісьменства ў даследаваннях Івана Саверчанкі

Новае краязнаўчае электроннае выданне бібліятэкі

Новае краязнаўчае электроннае выданне бібліятэкі
Іншыя навіны

Выйшаў у свет чарговы кампакт-дыск з шэрагу электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія знаёмяць з інфармацыйнай спадчынай розных мясцін Беларусі, іх гісторыяй і культурнымі здабыткамі.

Выданне прысвечана Навагрудку, аднаму са знакавых і найбольш старажытных гарадоў нашай краіны, узрост якога налічвае амаль тысячагоддзе. Навагрудак займае асобнае месца ў айчыннай гісторыі: у свой час ён адыгрываў ролю палітычнага і адміністрацыйнага цэнтра Вялікага Княства Літоўскага, на працягу стагоддзяў з’яўляўся асяроддзем духоўнага, рэлігійнага і культурнага жыцця. Гэта малая радзіма многіх знакамітых асоб, якія праславіліся не толькі на сваёй зямлі, але і набылі сусветную вядомасць.

Мультымедыйнае выданне падрыхтавана ў межах прыкладной навукова-даследчай работы “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі”, якую Нацыянальная бібліятэка на працягу апошніх гадоў ажыццяўляе сумесна з бібліятэчнымі, архіўнымі, музейнымі, адукацыйнымі ўстановамі нашай краіны. Кампакт-дыск “Навагрудак. Наваградак. Новогрудок. Nowogródek: старажытны горад у дакументах і матэрыялах” падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Навагрудскай раённай бібліятэкай.

Матэрыялаў па гісторыі Навагрудка і яго наваколля шмат. Горад згадваецца ў разнастайных крыніцах: летапісах, мемуарах, актавых і заканадаўчых зборніках, картаграфічных, выяўленчых дакументах, навуковых, літаратурных, гісторыка-краязнаўчых публікацыях.

У выніку работы над праектам былі выяўлены, абагульнены і ўведзены ў навуковы абарот многія дакументы, факты, асобы і падзеі гісторыі горада за перыяд ад старажытнасці па першую палову ХХ ст. Былі створаны лічбавыя копіі аўтэнтычных дакументаў, падрыхтаваны бібліяграфічныя, ілюстрацыйныя, біяграфічныя, даведачныя і іншыя цікавыя матэрыялы. Усе гэта аб’яднана ў агульным комплексе, рэалізавана адзіная кропка доступу да ўсіх інфармацыйных масіваў.

Электроннае выданне, якое мае асаблівую актуальнасць у сувязі з Годам малой радзімы, арганічна дапаўняе папярэднія краязнаўчыя выданні Нацыянальнай бібліятэкі, што паказваюць непаўторныя куткі нашай краіны. Спадзяёмся, што кампакт-дыск “Навагрудак. Наваградак. Новогрудок. Nowogródek: старажытны горад у дакументах і матэрыялах” будзе цікавы шырокаму колу карыстальнікаў (навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам і аспірантам, бібліятэкарам, краязнаўцам, супрацоўнікам музеяў і архіваў, аматарам айчыннай гісторыі) і паспрыяе іх даследчыцкай, адукацыйнай, прафесійнай дзейнасці, імкненню вывучаць родны край.

Выданне можна набыць у кіёску на першым паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам