ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“(Не)расстраляныя”. Пра рэпрэсаваных беларускіх паэтаў правядуць лекцыі і выдадуць кнігу
Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам

Нобелеўскі лаўрэат Кэнет Брокман наведаў міжнародную выстаўку “Беларусь і Біблія”

Нобелеўскі лаўрэат Кэнет Брокман наведаў міжнародную выстаўку “Беларусь і Біблія”
Іншыя навіны

23 верасня Кэнет Брокман сустрэўся з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раманам Матульскім.

Падчас сустрэчы вучоны расказаў пра свае ўражанні ад грандыёзных праектаў, якія ажыццяўляе бібліятэка на нацыянальным і міжнародным ўзроўнях.

Экскурсію па выстаўцы “Беларусь і Біблія” для нобелеўскага лаўрэата правёў загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Анатоль Сцебурака. Кэнет Брокман падрабязна азнаёміўся з экспазіцыяй у музеі кнігі і адзначыў, што кніжная спадчына дае ўнікальную магчымасць для знаёмства з культурна-гістарычнымі эпохамі, а таксама традыцыямі і спецыфікай розных краін.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Створана Рэгіянальная сетка Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі

22 Ліп 2019

У ліпені 2019 года Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Віцебскай вобласці далучыўся да сістэмы Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі. Яго запуск знаменаваў завяршэнне маштабнай работы па стварэнні Рэгіянальнай сеткі Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Факсіміле высокага ўзроўню

19 Ліп 2019

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, доўжыўся пяць гадоў і быў паспяхова завершаны падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання – у 2017 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Па сакрэце: таямніцы фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі

19 Ліп 2019

Нядаўна мы прыадчынілі заслону таямнічасці ў сховішчы “алмаза ведаў”. Значная частка фондаў – гэта не кнігі. Прапануем зазірнуць на стэлажы з газетамі і часопісамі і даведацца больш падрабязна, што захоўваецца ў спецыялізаваным фондзе.

Аўтарскі погляд

Калекцыя Нацыянальнай бібліятэкі папоўнілася самым раннім выданнем Адама Міцкевіча з усіх, што зберагаюцца ў дзяржаўных зборах краіны

19 Ліп 2019

Гэта другі том легендарнага двухтомніка паэтычных твораў Адама Міцкевіча, які выйшаў ў траўні 1823 г. у выдавецтве знакамітага віленскага друкара і кнігагандляра Юзафа Завадскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларускі “Буквар” крочыць па планеце

18 Ліп 2019

У 2018 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі завяршыла міжнародны навуковы выдавецкі праект па факсімільным ўзнаўленні кніжнага артэфакта – першай кнігі пад назвай “Буквар”, выдадзенай 24 ліпеня 1618 г. у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўе (цяпер г. Вевіс, Літва).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

18 Ліп 2019

16–18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу адбыўся VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пры ўдзеле Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, а таксама дэлегацый Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Новая” Эліза Ажэшка ў цыкле лекцый Святланы Воцінавай

15 Ліп 2019

Журналістка, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава праводзіць цыкл лекцый, прысвечаны польскамоўнай прадстаўніцы беларускай літаратуры Элізе Ажэшка. У інтэрв'ю для Нацыянальнай бібліятэкі яна распавяла, чаму толькі зараз мы адкрываем для сябе “сапраўдны” вобраз пісьменніцы.

Аўтарскі погляд

111