ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар першых факсімільных выданняў кніг Скарыны
Нескароная Беларусь

Нічога на свеце няма цікавейшага, як зладзіць летні паход!

Нічога на свеце няма цікавейшага, як зладзіць летні паход!
Іншыя навіны

18 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства “Нічога на свеце няма цікавейшага, як зладзіць летні паход!”.


Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з вясёлымі вершамі на паходную тэму, адгадалі няпростыя турыстычныя загадкі, асвоілі правілы паводзін на прыродзе. Ператварыўшыся ў сапраўдных знатакоў падарожжаў, дзеці адправіліся ў чароўны паход.

Юныя турысты навучыліся збіраць паходны рукзак з самымі карыснымі прадметамі, складаць спальны мяшок, вызначаць бакі свету і карыстацца компасам, пры дапамозе якога следапыты змаглі знайсці схаваны салодкі сюрпрыз. Але які ж паход без прывалу?! Дзяцей чакала незабыўная рыбалка. Загадаўшы запаветнае жаданне, хлопчыкі і дзяўчынкі адпускалі залатую рыбку.

Пад час гульні “Збяры грыбы” ўдзельнікі мерапрыемства навучыліся адрозніваць ядомыя і неядомыя грыбы.

Скончылася свята сумеснай творчай працай “Капялюш ад сонца” і праглядам мультфільма “Ох і Ах ідуць у паход”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам