22 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі для дзяцей “Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Тэхніка манатыпіі”.
Звычайныя фарбы, папера, нажніцы і клей дапамаглі дзецям перанесціся на летні луг, дзе яны праявілі свае творчыя здольнасці і фантазію, адкрылі новыя магчымасці выяўленчых матэрыялаў.
Заняткі спрыялі развіццю ў дзяцей умення бачыць цудоўнае ў звычайным. Творчы працэс быў дапоўнены рухавымі гульнямі, фізкультхвілінкамі і праглядам мультфільма. Заняткі завершыліся выстаўкай калектыўных малюнкаў.