ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Знаёмства з цыгун працягваецца ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол “Інавацыйныя тэхналогіі для бібліятэк: тэорыя і практыка”

Несмяротная паэма Дантэ

Несмяротная паэма Дантэ
Іншыя навіны

Паэма “La commedia” (1307–1321), вядомая нам як “Боская камедыя”, – манументальная эпічная праца, сапраўдная паэтычная энцыклапедыя эпохі ранняга Адраджэння. Гэта адзін з найбольш цікавых твораў італьянскага паэта Дантэ Аліг’еры, які прадстаўлены на выставе “«Боская камедыя» Дантэ”.

Кніга была надрукавана ў 1481 г. Міколам дэ Ларэнца ў Фларэнцыі і з’яўляецца адным з самых ранніх выданняў з гравюрамі на метале (медзярытамі), якія так і не сталі папулярнымі да сярэдзіны XVI ст. Гравюры ў “Камедыі” выкананы майстрам школы Бача Балдзіні, паводле малюнкаў знакамітага мастака Сандра Батычэлі.

У розных экзэмплярах выдання, што захаваліся ў свеце, налічваецца ад дзвюх да дваццаці медзярытаў. Першыя дзве гравюры “Дзева просіць Дантэ выбраць іншы шлях” надрукаваны разам з тэкстам, што адзначаецца ў асобніку, прадстаўленым на выставе. Астатнія выявы друкаваліся асобна і потым уклейваліся на падрыхтаванае месца – на жаль, у экзэмпляры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі гэтыя выяўленчыя матэрыялы адсутнічаюць. Але на пустых месцах засталіся сляды ад клею і прэса на аркушах [225] з раздзела “Чысцец” (Purgatorio), а таксама на [331] з раздзела “Рай” (Paradiso), што дае нам падставы выказаць меркаванне аб магчымай наяўнасці гравюр на гэтых месцах у мінулым.

Пераплёт кнігі XVI ст. выкананы на высокім узроўні. Дошкі абцягнуты скурай са сляпым рамачным цісненнем ролем i аздоблены ўзорнымі філетамі, а таксама ціснёным золатам суперэкслібрысам. На спінцы кнігі выканана сляпое цiсненне штампам.

Кніга мае шэраг мастацкіх і ўладальніцкіх знакаў. На пустым лісце перад тэкстам чарнілам ад рукі прапісаны даныя экзэмпляра, а ў верхнім правым кутку той жа рукапісны тэкст: “Ex libris… mann Hannoverae”. На адвароце верхняга форзаца прастаўлены дзве круглыя пячаткі з выявай герба і дрэнна адбiтым тэкстам: “Bundes Denkmalamt Wien”.

Геніяльнасць “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры абсалютна бясспрэчная. Паэт упершыню ўявіў тое, што еўрапейская антычнасць разумела зусім інакш, а Сярэднявечча не краналася ўвогуле: паказаў вобраз чалавека. Гэта падкрэслівае знакавасць паэмы ў гісторыі сусветнай літаратуры і філасофіі. Акрамя таго, твор займае пэўнае месца ў гісторыі мастацтваў – мноства таленавітых мастакоў звярталася да яго ілюстравання.


Выстава “«Боская камедыя» Дантэ будзе працаваць у музеі кнігі да 16 студзеня 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам