ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З інфармацыйнай гавані віртуальнай чытальнай залы НББ – у віртуальнае падарожжа па Віцебшчыне
“Мае дзевяностыя”. Аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча – 17 студзеня

Прадстаўляем новае электроннае выданне бібліятэкі

Прадстаўляем новае электроннае выданне бібліятэкі
Іншыя навіны

У продаж паступіла электроннае выданне “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, прэзентацыя якога адбылася 10 студзеня. Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

На двух дысках размешчаны электронныя копіі каля 2 400 нумароў газет (амаль 80 назваў), якія выходзілі ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі і за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі. На першым дыску размешчаны алічбаваныя копіі газет з назвамі ад літары “А” да “К”, на другім – ад “Л” да “Я”. Інтэрфейс двухмоўны: інфармацыя прадстаўлена на беларускай і рускай мовах.

Disc_1.jpg

Структура электроннага выдання:

  1. Ад складальнікаў
  2. Унучак А. У. Беларускі друк у перыяд станаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці. 1917–1922 гг.
  3. Беларускія газеты 1917–1922 гг.

Кантэнт электроннага выдання складаюць газеты розных грамадска-палітычных сіл – ад хрысціянска-дэмакратычнай “Krynica” да бальшавіцкай “Звезды”.

У DVD уключаны газеты, якія былі выдадзены не толькі ў Мінску (21 перыядычнае выданне), але ў іншых гарадах: Вільні (18), Віцебску (12), Магілёве (10), Гродне (6), Гомелі (5), Бабруйску (4), Маскве (3), Оршы (3), Смаленску (2), Варшаве (1), Мазыры (1), Полацку (1), Маладзечне (1), Рагачове (1).

У выданне ўвайшлі газеты пераважна на рускай і беларускай мовах, 2 перыядычныя выданні прадстаўлены на польскай мове – “Dziennik Grodzieński” (“Гродзенская газета”, Гродна) і “Głos robotniczy” (“Рабочы голас”, Вільня). Віленскія выданні “Homan” і “Krynica” надрукаваны лацінскім шрыфтам і кірыліцай.

Пошук можна ажыццяўляць па назве газеты (яны размешчаны ў алфавітным парадку), а таксама па месцы выдання.

Disc_3.jpg

Калі выбраць канкрэтную газету, то адразу ў вокнах прыводзяцца ўсе яе нумары (з указаннем даты выхаду), поўны бібліяграфічны запіс на перыядычнае выданне і адкрываецца першая старонка выдання, клікнуўшы на якую можна адкрыць электронную копію ўсяго нумара газеты.

За працяглы перыяд свайго існавання газеты сталі крыніцай фарміравання грамадскай свядомасці, яны спрыялі станаўленню нацыянальнай дзяржаўнасці, мовы, культуры, развіццю мастацтва і літаратуры. Для даследчыкаў газеты з’яўляюцца багатым фактаграфічным матэрыялам, які можна выкарыстоўваць як крыніцазнаўчую базу для вывучэння гісторыі Беларусі, правядзення гісторыка-аналітычных даследаванняў розных аспектаў палітычнага, эканамічнага, сацыяльна-культурнага жыцця краю.

Электроннае выданне разлічана на вучоных, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама на ўсіх зацікаўленых айчыннай гісторыяй.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам