ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пісаць жыццё літаратуры
“Вечны вандроўнік”: да 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Назад на радзіму: у бібліятэцы правялі экскурсію для нашчадкаў Ігната Дамейкі

Назад на радзіму: у бібліятэцы правялі экскурсію для нашчадкаў Ігната Дамейкі
Іншыя навіны

Памяць пра вядомага вучонага, геолага, ураджэнца Гродзеншчыны Ігната Дамейку ўшаноўваюць як у Беларусі, так і ў Чылі, дзе ён прызнаны нацыянальным героем.

Не забываюць Ігната Іпалітавіча і нашчадкі. З візітам на радзіму дзеда прыбыла яго праўнучка – Пас Дамейка, аўтар кнігі “Ігнат Дамейка: з Мядзведкі – у Санцьяга-дэ-Чылі”. Разам з ёй прыехала яе дачка з двума ўнукамі.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для сям'і вядомага суайчынніка правялі экскурсію. Акрамя чытальных залаў, гасцям паказалі кніжную спадчыну, звязаную з іх вялікім продкам.

На памяць дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі ўручыў сям'і Дамейка фотаальбом “Кніжная спадчына Беларусі”.

Чытайце таксама:
"Гэтая зямля ў маёй крыві". Нашчадкі Ігната Дамейкі з Аўстраліі распавялі пра свой візіт у Беларусь

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам