ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
400 гадоў беларускаму “Буквару” – падрабязнасці ў інтэрв’ю дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі
Завоссе – малая радзіма Адама Міцкевіча

Найбагацейшая гісторыя і культура Гродна – на старонках віртуальнага праекта ў год 890-годдзя горада

Найбагацейшая гісторыя і культура Гродна – на старонках віртуальнага праекта ў год 890-годдзя горада
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць аматараў гісторыі і падарожжаў з краязнаўчымі рэсурсамі, створанымі бібліятэкамі нашай краіны.

У рамках Года малой радзімы прадстаўляем цікавы электронны рэсурс Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна – “Гродна – інфармацыя для ўсіх”, прысвечаны аднаму з самых прыгожых гарадоў нашай краіны.

Гэта ўнікальная краязнаўчая калекцыя ўключае разнастайныя віды дакументаў: рукапісы, тэксты артыкулаў з перыядычных выданняў, фрагменты кніг, рэдкія фатаграфіі, відэасюжэты аб гісторыка-культурнай спадчыне Гродна, яго знакамітых жыхарах, турыстычных аб’ектах. Многія матэрыялы для праекта, прысвечанага роднаму гораду, прадстаўлены з асабістых архіваў самімі аўтарамі, вядомымі краязнаўцамі або членамі іх сем’яў.

Зручны і зразумелы пошукавы інтэрфейс дапамагае хутка знайсці патрэбныя бібліяграфічныя даныя (апісанні і анатацыі), а пасля знаёмства з імі – скачаць тэксты, аўдыя- і відэазапісы ці выявы.

Багаты кантэнт знаёміць з горадам у розныя перыяды яго гісторыі і ва ўсёй разнастайнасці яго развіцця – эканамічнага, ваеннага, палітычнага, культурнага, літаратурнага, архітэктурнага. Адкрываючы невядомыя старонкі гісторыі, можна даведацца, чаму Гродна праславіўся як горад каралёў, адыграўшы важную ролю ў вырашэнні лёсаў найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Краязнаўчы рэсурс дазваляе адчуць не толькі дыханне мінулых стагоддзяў, але і рытм сённяшняга дня.

Здзяйсняючы займальнае і пазнавальнае віртуальнае падарожжа, несумненна, адчуваеш непераадольнае жаданне наведаць Гродна наяве, каб прайсціся па брукаванцы старога горада, дакрануцца да сцен старажытных касцёлаў і замкаў, захапіцца панарамай сярэдневяковых і сучасных будынкаў, выгібамі ракі Нёман, адчуць непаўторны каларыт горада-музея, які захоўвае памяць многіх пакаленняў сваіх жыхароў і ў той жа час актыўна накіраваны ў будучыню.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам