ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Код нацыі, альбо Мы тое, што мы чытаем
Урачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі

Навукова-вытворчае супрацоўніцтва ў сацыякультурнай сферы

Навукова-вытворчае супрацоўніцтва ў сацыякультурнай сферы
Іншыя навіны

19 студзеня ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася нарада па пытаннях навукова-вытворчага супрацоўніцтва ў галіне сацыякультурнага развіцця беларускага грамадства.


У нарадзе, якая ладзілася ў сувязі з зацвярджэннем дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гг., узялі ўдзел прадстаўнікі кіраўнічага саставу Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Значнасць гэтага мерапрыемства была падкрэслена галоўным вучоным сакратаром НАН Беларусі С.А. Чыжыкам, старшынёй нарады. Яго сустаршыня – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А.А. Каваленя – абазначыў асноўныя напрамкі сумеснай працы ўстаноў навукі, адукацыі і культуры ў галіне вывучэння і папулярызацыі дасягненняў айчыннай культуры, а таксама інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнага развіцця беларускага грамадства.

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, створанае ў 1936 г. як Аддзяленне грамадскіх навук Акадэміі навук БССР, выконвае і каардынуе комплекс навуковых даследаванняў у розных галінах сацыяльных і гуманітарных навук. У склад аддзялення ўваходзяць 6 дзяржаўных навуковых устаноў: інстытуты філасофіі; эканомікі; сацыялогіі; гісторыі; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; мовы і літаратуры, а таксама Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і Выдавецкі дом “Беларуская навука”.

Прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прагучалі даклады дырэктара Р.С. Матульскага, намеснікаў дырэктара Л.Г. Кірухінай і Т.У. Кузьмініч, вучонага сакратара А.А. Сушы) выступілі з канкрэтнымі прапановамі па ўзаемадзеянні пры рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гг. і Нацыянальнай праграмы паскоранага развіцця паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій на 2011–2015 гг., асобных навуковых і выдавецкіх праектаў.

Па выніках нарады ўсімі ўдзельнікамі была падтрымана ініцыятыва больш цеснага супрацоўніцтва ў галіне сацыякультурных навуковых даследаванняў і праектаў па папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны. Было прынята рашэнне аб каардынацыі планаў навукова-даследчай работы паміж установамі навукі, адукацыі і культуры, аператыўнай распрацоўцы прапаноў па сумесным ажыццяўленні навуковых праектаў і стварэнні міжведамасных навуковых калектываў па іх рэалізацыі.

Прызнаючы надзвычай карыснымі вынікі праведзенай нарады, якія сведчаць пра пад'ём супрацоўніцтва ў галіне сацыягуманітарных даследаванняў на якасна новы ўзровень, удзельнікі выказалі гатоўнасць да правядзення падобных кардынацыйных пасяджэнняў у пашыраным складзе як на базе ўстаноў НАН Беларусі, так і ва ўстановах культуры і адукацыі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам