ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ТІБО-2013
IХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Навукова-практычны семінар “Электронная культура”

Іншыя навіны

24 красавіка з 14.00 да 18.00 у рамках XX Беларускага кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства адбудзецца навукова-практычны семінар “Электронная культура”.


Тэматычная скіраванасць семінара:

  • мадэрнізацыя і інфарматызацыя ўстаноў культуры;
  • сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і электронныя паслугі ў сферы культуры;
  • фарміраванне электроннага кантэнту ў сферы культуры;
  • установы культуры Беларусі ў глабальнай сетцы Інтэрнэт;
  • узаемадзеянне ўстаноў культуры, навукі і адукацыі з мэтай стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы і г.д.

Удзельнікі семінара змогуць абмеркаваць пытанні па інавацыйным развіцці бібліятэк, музеяў, устаноў культуры, навукі і адукацыі, а таксама абмяняцца вопытам у галіне мадэрнізацыі і інфарматызацыі сферы культуры.

Месца правядзення: канферэнц-зала (2-гі паверх) бізнэс-цэнтра ГК “Вікторыя” (Мінск, пр. Пераможцаў, 59).

Інфармацыйны ліст

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам