ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка не перастае здзіўляць
Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”
Іншыя навіны

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі ўзяў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве і выступіў з прывітальным словам у адрас удзельнікаў.

Раман Сцяпанавіч падкрэсліў значнасць Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага як вядучага інфармацыйнага, адукацыйнага і сацыякультурнага цэнтра, лідара бібліятэчнай сферы Гродзеншчыны.

Характарызуючы дзейнасць Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, можна па праве ўжыць слова “першая”. Яна стаіць у шэрагу першых публічных бібліятэк на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Адна з першых у рэспубліцы была цалкам камп’ютарызавана і аўтаматызавана. Адной з першых адгукаецца на ўсе інавацыі, адкрыта эксперыментам і прагрэсіўным зменам. Пацверджанне гэтаму – паспяховая арганізацыя першага ў рэспубліцы інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій мультыцэнтра “Совушка”, створанага ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва.

Бібліятэка займае ганаровае месца сярод культурна-асветніцкіх устаноў рэгіёну, з’яўляецца інавацыйным цэнтрам па ўкараненні перадавога інфармацыйна-камунікацыйнага бібліятэчнага вопыту. Яна – удзельніца шматлікіх яркіх праектаў і праграм, накіраваных на захаванне нацыянальнай спадчыны, пашырэнне доступу да інфармацыі, мадэрнізацыю бібліятэчнай дзейнасці і прадастаўленне карыстальнікам новых паслуг.

Штогод у бібліятэцы на высокім прафесійным узроўні праходзяць Гарадзенскія чытанні і іншыя міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”, мерапрыемствы ў рамках творчых праектаў, праграм і акцый. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў бібліятэкі, захоўваюцца традыцыі Э. Ажэшкі: дзейнічае літаратурны салон “У пані Элізы”, праходзяць тэатралізаваныя паказы “Эліза Ажэшка запрашае”, летнія канцэрты-балі, дабрачынныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот.

Дзякуючы нястомнай працы калектыву кампетэнтных супрацоўнікаў, якія адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам, умеюць спалучаць фундаментальны падыход і актуальнасць у стварэнні найбагацейшага інфармацыйнага патэнцыялу, накіроўваюць сваё майстэрства і творчасць на асвету грамадства, яго духоўнае развіццё і павышэнне культурнага ўзроўню Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага з’яўляецца незаменным звяном бібліятэчнай супольнасці, заўсёды адкрытым для ўзаемадзеяння.

У знак удзячнасці ўкладу ў развіццё бібліятэчнай справы краіны і шматгадовага плённага супрацоўніцтва Раман Сцяпанавіч уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дырэктару Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі Мальцавай Лідзіі Васільеўне, а таксама падзякі – інжынеру-праграмісту Іодэлю Паўлу Віктаравічу і бібліятэкару Сапацько Ганне Валер’еўне.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам