ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкай Грузіі
Візіт у Мінскую духоўную акадэмію

Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 года

Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 года
Іншыя навіны

“Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 года” – новы блок інфармацыі аб адным з самых маладых гарадоў краіны, які сёлета адзначае свой 60-гадовы юбілей.

Наваполацк – буйны прамысловы цэнтр Рэспублікі Беларусь, у якім існуе багатая сацыяльная і культурная інфраструктура: 10 дзяржаўных устаноў культуры, больш за 35 мастацкіх калектываў рознай жанравай накіраванасці, якія маюць статус “заслужанага”, “народнага” і “ўзорнага”.

Штогод у горадзе праводзіцца звыш 3-х тысяч розных мерапрыемстваў. Многія з іх ужо сталі брэндавымі. У 2011 г. Наваполацк першым у Беларусі ўдастоены ганаровага звання “Горад, дружалюбны дзецям”. Па выніках 2016 г. населены пункт стаў пераможцам у рэспубліканскім конкурсе “Горад культуры ў Год культуры”.

Гэтыя і іншыя цікавыя фактычныя звесткі змешчаны ў 3-м нумары вядомага ў нашай краіне і за яе межамі бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”. Навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на падставе аналізу айчыннай выдавецкай прадукцыі за апошнія 10 гадоў падрыхтаваны бібліяграфічны матэрыял, што дае ўяўленне аб гісторыі, сацыяльна-эканамічным развіцці, архітэктурных асаблівасцях, багатай культурнай спадчыне горада. Выданне адрасавана бібліятэчным работнікам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам, экскурсаводам, а таксама будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускіх гарадоў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам