ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі дзіцячага пакоя
Прыём у рады піянераў

Навагодняя дабрачынная акцыя

Навагодняя дабрачынная акцыя
Іншыя навіны

11 студзеня ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры “Маці і дзіця” прайшла навагодняя дабрачынная акцыя. Яе арганізавалі ГА “Беларускі саюз жанчын”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі народны банк.


Удзельнікаў акцыі – прадстаўнікоў названых структур і пацыентаў цэнтра (дзяцей і іх маці) – прывітала загадчыца педыятрычнага аддзялення РНПЦ “Маці і дзіця” Багдановіч Ірына Пятроўна.

З навагоднімі віншаваннямі і ўручэннем падарункаў выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі, член праўлення ГА “Беларускі саюз жанчын” Далгаполава Алена Ерамееўна; член прэзідыума ГА “Беларускі саюз жанчын”, старшыня аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Платунова Алена Аляксандраўна; галоўны бухгалтар Беларускага народнага банка Глазырына Аксана Уладзіміраўна. Яны перадалі цэнтру ілюстрацыі вядомых мастакоў, аформленыя ў рамы, дзіцячую літаратуру і цацкі.

Чытайце таксама:
Навагодні ранішнік для дзяцей

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам