28 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася карпаратыўная навагодняя танцавальна-забаўляльная праграма.
Адкрыў яе святочны канцэрт, падчас якога супрацоўнікі бібліятэкі змаглі атрымаць асалоду ад яркіх музычных нумароў у выкананні сваіх калег і беларускага эстраднага спевака Пятра Ялфімава.
Казачныя персанажы з дзяцінства – Дзед Мароз, Снягурка, Паштальён Печкін і Кот Матроскін – увесь вечар выконвалі жаданні супрацоўнікаў бібліятэкі. Працягам свята стала дыскатэка ў навагоднім стылі.