ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пяць абліччаў Уладкі
Навінкі ад “Мастацкай літаратуры”: год 2022

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар
Іншыя навіны

29 снежня ў бібліятэцы прайшла апошняя бясплатная публічная лекцыя з цыкла “Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар”.

Падчас мерапрыемстваў былі разгледжаны тэмы, прысвечаныя сучасным модным тэндэнцыям, дадзены парады па фарміраванні ўласнага іміджу, набыцці ўпэўненасці ў сабе, пашырэнні сацыяльных сувязей. Лектар падзялілася са слухачамі сакрэтамі навагодняга гардэроба 2022 г. Асаблівую цікавасць выклікала лекцыя “Карта жаданняў. Новы імідж – новае жыццё”, на якой кожны слухач змог паставіць перад сабой доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя мэты.

Лекцыі Кацярыны Макар выклікалі жывы інтарэс у чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэкі. Творчая атмасфера, інтэрактыўнасць і нязмушаная абстаноўка, прафесіяналізм лектара спрыялі высокаму ўзроўню правядзення мерапрыемстваў і пакінулі самыя станоўчыя ўражанні ў слухачоў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам