ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паважаныя чытачы!
Творчая лабараторыя па фарміраванні БД “Вучоныя Беларусі”

Навагодні ранішнік для дзяцей

Навагодні ранішнік для дзяцей
Іншыя навіны

27 снежня ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіўся навагодні ранішнік для дзяцей супрацоўнікаў бібліятэкі.


Традыцыйна ў святочным мерапрыемстве бралі ўдзел выхаванцы Жодзінскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, шэфства над якімі Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачала ў 2009 годзе.

Дзеткі забаўляліся ў навагоднім карагодзе, гульнях і конкурсах. Па заканчэнні святочнага прадстаўлення выхаванцы школы-інтэрната атрымалі навагоднія падарункі ад прафкама і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія, у сваю чаргу, сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі “Ажыццяві дзіцячую мару”.

Для маленькіх гасцей была праведзена экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам