ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”: заняткі ў Брэсце
Тэставы доступ да БД Contemporary Authors Online

Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”

Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”
Іншыя навіны

4–6 кастрычніка ў чацвёрты раз у Рэспубліцы Беларусь адбыўся нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Прадстаўнікі музейнай супольнасці краіны, а таксама госці з-за мяжы сабраліся разам у Брэсце, каб абмеркаваць актуальныя пытанні музейнай дзейнасці, вызначыць тэндэнцыі яе развіцця і прадэманстраваць свае дасягненні.

Арганізацыйны камітэт выбірае тэму форуму, якая задае напрамак усяму мерапрыемству. Сёлета тэма гучала як “Музей: навука, інавацыя, камунікацыя”. У рамках экспазіцыі форуму ўдзельнікі прадставілі свае калекцыі, культурна-адукацыйныя і экспазіцыйна-выставачныя праекты, прадэманстравалі новыя формы работы з наведвальнікамі і прымяненне новых тэхналогій. У дэманстрацыйнай праграме адбыліся інтэрактыўнае, тэатралізаванае і віртуальнае прадстаўленне ўдзельнікамі форуму сваіх устаноў. У дзелавой праграме вядучымі навукоўцамі-музеёлагамі і музейнымі спецыялістамі былі прэзентаваны актуальныя даследаванні ў сферах музейнай дзейнасці.

У рамках дзелавой праграмы форуму з дакладам “Практыка самапазіцыянавання музеяў і бібліятэк (на прыкладзе комплексу мерапрыемстваў па вяртанні і аднаўленні Брэсцкай Бібліі)” выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Асноўныя мэты нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі” – гэта прадстаўленне беларускіх музеяў і іх дзейнасці, папулярызацыя інавацыйных падыходаў і сучасных інфармацыйных тэхналогій у музейнай справе, кансалідацыя музейнай супольнасці, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў форуму, пашырэнне партнёрства паміж музеямі і арганізацыямі з іншых абласцей прафесійнай дзейнасці, развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязей.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам