ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чароўны свет беларускіх міфаў, паданняў і казак
Пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі выпускнікі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі выпускнікі
Іншыя навіны

26 чэрвеня 2009 года Нацыянальную бібліятэку наведалі 150 удзельнікаў Рэспубліканскага балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.


Для адоранай і таленавітай моладзі, якая ўяўляе сабой інтэлектуальны патэнцыял нацыі, былі праведзены экскурсіі.

Лепшых выпускнікоў ВНУ Беларусі пазнаёмілі з архітэктурна-будаўнічымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ім прадставілі галоўную бібліятэку краіны як інфармацыйны, сацыякультурны і сацыяпалітычны цэнтр.

Гасцям прадэманстравалі магчымасць доступу як да дакументальнага фонду бібліятэкі, так і да электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць універсум чалавечых ведаў і дазваляюць на якасна новым узроўні атрымліваць неабходную інфармацыю.

Напрыканцы экскурсіі выпускнікі наведалі музей кнігі, дзе іх пазнаёмілі з экспазіцыямі “Рарытэты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, “Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі”, “Падпольны і партызанскі друк Беларусі: да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам