ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса "Вожык"

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі ветэраны

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі ветэраны
Іншыя навіны

23 чэрвеня 2009 года ў рамках шэрага мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі ветэраны Савецкага раёна г. Мінска.


Яны прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы ў дар бібліятэкам краіны альбома мастацкіх твораў заслужанага дзеяча Рэспублікі Беларусь І.С. Дмухайлы.

Cупрацоўнікамі аддзела экскурсійна-метадычнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для ветэранаў былі праведзены аглядныя экскурсіі.

Гасцей пазнаёмілі з гісторыяй бібліятэкі, архітэктурна-будаўнічымі асаблівасцямі, мастацкім афармленнем будынка, расказалі пра багацце кніжных фондаў і арганізацыю абслугоўвання чытачоў у бібліятэцы. У ходзе экскурсіі ветэраны наведалі мастацкую галерэю “Атрыум” і музей кнігі, а таксама падняліся на аглядную пляцоўку.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам