ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чвэрць стагоддзя з Паднябеснай: 25 гадоў беларуска-кітайскім адносінам
Літаратурнае чытанне

Нацыянальная бібліятэка прыняла дары ад Дома рускага замежжа

Нацыянальная бібліятэка прыняла дары ад Дома рускага замежжа
Іншыя навіны

25 студзеня ў бібліятэцы прайшла цырымонія дарэння калекцыі кніг ад Дома рускага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына.


Фонды Нацыянальнай бібліятэкі папоўніў камплект літаратуры ў колькасці 300 экзэмпляраў па гісторыі рускага замежжа, рускай мове, культуры і гісторыі Расіі. Падобныя праекты прайшлі і ў іншых гарадах Беларусі – Полацку, Брэсце, Мазыры. Амаль 5 тыс. кніг перададзена ў дар беларускім установам культуры і адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, выконваючая абавязкі кіраўніка Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску Наталля Аўралева, старшы навуковы супрацоўнік Дома рускага замежжа імя А. Салжаніцына Павел Трыбунскі.

У рамках цырымоніі была арганізавана выстаўка кніг расійскіх выдавецтваў, а таксама адбыўся прагляд кінакарціны “Пасольства на Таганскім узгорку”. Фільм прадставіў да ўвагі гледачоў дакументальныя кадры, звязаныя з гісторыяй рускай палітычнай эміграцыі XX стагоддзя. Карціна, створаная ў 2005 годзе, была абноўлена да 15-гадовага юбілею Дома рускага замежжа.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам