ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі электроннага зборніка “Шляхамі маладнякоўцаў”

Нацыянальная бібліятэка працягнула цыкл адукацыйных семінараў па забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў

Нацыянальная бібліятэка працягнула цыкл адукацыйных семінараў па забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў
Іншыя навіны

21 мая ў бібліятэцы адбыўся вебінар “Алічбоўка друкаваных дакументаў і рукапісаў з удзелам рэстаўратара”.

У вебінары ўзялі ўдзел спецыялісты рэспубліканскіх і абласных бібліятэк, а таксама прадстаўнікі архіваў нашай краіны.

У рамках мерапрыемства спецыялісты цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падзяліліся вопытам перакладу друкаваных бібліятэчных дакументаў рознай катэгорыі складанасці ў лічбавы фармат з выкарыстаннем рознага сканіруючага абсталявання, абмеркавалі пытанні забеспячэння захаванасці пашкоджаных бібліятэчных дакументаў, прадэманстравалі на практычных прыкладах спосабы прадлічбавальнай падрыхтоўкі папяровых дакументаў з удзелам рэстаўратара.

Дадзены вебінар стаў чарговым у цыкле адукацыйных практычных мерапрыемстваў у рамках метадычнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Раней у бібліятэцы адбыліся вебінары:

Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам