ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Верш і легенда: Аркадзь Куляшоў – ілюзіяніст
Ваенныя ў мастацтве: як прайшло адкрыццё выстаўкі "Айчыне служым"

Нацыянальная бібліятэка на XXVІ ММКВК: дзень другі

Нацыянальная бібліятэка на XXVІ ММКВК: дзень другі
Іншыя навіны

Разнастайныя пляцоўкі XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу не абмяжоўваюцца адміністрацыйным комплексам, дзе праходзіць мерапрыемства.

У рамках кніжнага фестывалю 7 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла гасцей з Казахстана. Падчас творчай сустрэчы наведвальнікаў парадавалі музычна-паэтычныя выступленні паэтэсы, пісьменніка, псіхолага, сцэнарыста, члена Саюза пісьменнікаў Расіі Карыны Сарсенавай, эстрадных спевакоў Цімура Іманджанава, Меруерт Мусралі, этна-трыа “Тэнгры”, рок-спявачкі Асем. Сонечныя песні на казахскай мове і пранікнёныя вершы не пакінулі нікога абыякавым. Напрыканцы мерапрыемства прайшла аўтограф-сесія Карыны Сарсенавай, пасля чаго свае кнігі аўтар перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Яшчэ адно мерапрыемства, якое адбылося ў бібліятэцы, – прэзентацыя кнігі “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія” ў рамках V Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў кіраўнік апарата Цэнтра перакладаў пры Кабінеце Міністраў Азербайджанскай Рэспублікі Яшар Аліеў. Ён распавёў пра ролю азербайджанскай літаратуры ў сусветнай культурнай спадчыне, падзякаваў Выдавецкаму дому “Звязда” і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за плённае супрацоўніцтва, а таксама выказаў надзею, што яркая і самабытная творчасць азербайджанскіх паэтаў знойдзе водгук у сэрцах беларускіх чытачоў. Для кнігі “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія” больш за 40 твораў упершыню былі перакладзены на беларускую мову.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава з удзячнасцю прыняла ў дар кнігу і таксама выказала надзею, што яна будзе запатрабавана сярод чытачоў.

Паэтэса, перакладчык, укладальнік кнігі “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія” Таццяна Сівец распавяла пра асаблівасці азербайджанскай паэзіі і этапы працы над зборнікам.

Гасцей мерапрыемства чакала кніжная выстаўка азербайджанскай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Запальны танец гасцям мерапрыемства падарылі артысты студыі азербайджанскага танца “Фары Гаялі”.

У гэты ж дзень у эпіцэнтры кніжнага фестывалю – у Адміністрацыйным цэнтры на праспекце Пераможцаў, 14 – прайшла прэзентацыя электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша расказаў аб выдавецкай дзейнасці “алмаза ведаў” і адзначыў асаблівасць электроннага выдання. У пачатку XX стагоддзя газеты былі асноўным сродкам масавай інфармацыі. На двух кампакт-дысках сабраны ўнікальны масіў інфармацыі. 2 400 газет з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый знаёмяць карыстальнікаў электроннага выдання з важным перыядам у гісторыі краіны праз публікацыі пачатку XX стагоддзя.

У завяршэнне другога дня кірмашу Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемстве Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі “Кніжныя выстаўкі, якія больш, чым выстаўкі” з цыклу сустрэч “Адвакацыя бібліятэк: лепшыя гісторыі”, які пачаўся з “Гісторыі 1. Сусветныя кніжныя помнікі ў Беларусі”. Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша расказаў аб праектнай дзейнасці бібліятэк на прыкладзе міжнароднай выстаўкі “Беларусь і Біблія”. Дзякуючы плённай працы супрацоўнікаў “алмаза ведаў” была падрыхтавана ўнікальная экспазіцыя. Наведвальнікі выстаўкі ўбачылі клінапісныя таблічкі ўзростам да 5 тыс. гадоў, Бібліі з гравюрамі Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў, скруткі Мёртвага мора, кнігі Гутэнберга, Лютэра, Скарыны і многае іншае.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, якія праекты прадставіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў першы дзень.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам